Генпракуратура Беларусі хоча дапытаць экс-прэзідэнта Літвы Валдаса Адамкуса

Генпракуратура Беларусі хоча дапытаць экс-прэзідэнта Літвы Валдаса Адамкуса

Генпракуратура Беларусі даслала ў Літву запыт з просьбай аб прававой дапамозе. У рамках расследавання справе аб генацыдзе насельніцтва Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны афіцыйны Мінск хоча дапытаць экс-прэзідэнта Літвы Валдаса Адамкуса

Следчыя правяраюць звесткі пра дачыненне Адамкуса да дзейнасці літоўскіх батальёнаў, якія ладзілі карныя аперацыі на тэрыторыі Беларусі ў 1944 годзе. 

Паводле беларускіх звестак, тады ён называўся Вальдэмарас Хубертас Лаймуціс Адамкавічус і быў паручэнцам Імпулявічуса, вядомага пад мянушкай "Мінскі мяснік". Абодва, маўляў, схаваліся ў ЗША, там Адамкявічус памяняў прозвішча на Адамкус. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі