Генпракуратура Літвы пачала расследаванне па факце захопу самалёта

Генпракуратура Літвы пачала расследаванне па факце захопу самалёта

Генпракуратура Літвы 23 траўня пачала дасудовае расследаванне захопу самалёта і забароненага абыходжання з людзьмі, паведамляе delfi.lt.

"Пачатае дасудовае расследаванне захопу самалёта і забароненага міжнародным правам абыходжання з людзьмі", — заявіла кіраўніца па пытаннях камунікацыі Генпракуратуры Эляна Марцінонене. Займаецца расследаваннем Бюро крымінальнай паліцыі Літвы.

Расследаванне праводзіцца паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэкса — аб прымусовым знікненні і захопе самалёта.

Ужо ў нядзелю супрацоўнікі крымінальнай паліцыі Літвы апыталі ў аэрапорце пасажыраў і экіпаж самалёта, які быў вымушаны прызямляцца ў Мінску. "У адных пасажыраў бярэм кантактныя даныя, а іншых, якія, на нашу думку, больш важныя, апытваем. Больш за дзесяць асноўных, пераважна — чальцы экіпажа", — патлумачыў начальнік Бюро крымінальнай паліцыі Раландас Кішкіс

23 траўня самалёт Ryanair рэйсам Афіны — Вільня быў прымусова пасаджаны ў Нацыянальным аэрапорце "Мінск". Беларускія дыспетчары заявілі, быццам на борце самалёта ёсць выбуховая прылада. Самалёт пасадзілі ў беларускім аэрапорце, хаця аэрапорт Вільні быў бліжэй. Для яго пасадкі былі выкарыстаныя ваенны знішчальнік МіГ-29 і ваенны верталёт Мі-24 — гэта пацвердзіла галоўная дарадца прэзідэнта Літвы па знешняй палітыцы Аста Скайсгірыце. Гэтым самалётам ляцеў Раман Пратасевіч — былы галоўны рэдактар тэлеграм-канала, прызнанага ў Беларусі экстрэмісцкім. Акрамя таго, Пратасевіч унесены ў Беларусі ў спіс тэрарыстаў. 

Пратасевіча знялі з рэйса і затрымалі ў Мінску. Разам з ім з рэйса знялі яго дзяўчыну.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі