Генпракуратура пачала крымінальную справу на сайты "Флагшток" і "Зеркало"

Генпракуратура пачала крымінальную справу на сайты "Флагшток" і "Зеркало"

Генеральная пракуратура пачала крымінальную справу на сайты "Флагшток" і "Зеркало".

Як паведамляе прэс-служба ведамства, на гэтых сайтах група нявыяўленых асоб размяціла інфармацыю "аб адмаўленні генацыду беларускага народа".

Расследаваць справу будзе Следчы камітэт.

Хутчэй за ўсё нагодай сталі публікацыі пра магілы ахвяраў сталінсскіх рэпрэсій пад Гомелем. Як распавядала Еўрарадыё, спярша гомельскія ўлады прызналі гэтыя дзве брацкія магілы каля Чарнігаўскай трасы. А летась пракуратура правяла раскопкі на месцы аднаго з гэтых пахаванняў і заявіла, быццам там ляжаць ахвяры нацыстаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі