Генпракурор: Узмацняць кару за карупцыйныя злачынствы не плануецца

У Палаце прадстаўнікоў генеральны пракурор Аляксандр Канюк адказаў на пытанні дэпутатаў. У прыватнасці, ён распавёў, што ўзмацняць кару за карупцыйныя злачынствы не плануецца.

Канюк: "Якой-небудзь неабходнасці ва ўнясенні змяненняў наконт узмацнення адказнасці, я думаю, няма. Дастаткова таго, што ёсць. І так гэтая адказнасць ужо настолькі моцная, што, напэўна, ужо ўзмацняць няма куды".

Генпракурор мяркуе, што спіс карупцыйных злачынстваў можа быць скарочаны. Па яго словах, у законе "Аб карупцыі" ёсць шэраг злачынстваў, якія не з'яўляюцца карупцыйнымі. Таму гэты пералік мяркуецца скараціць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі