Генсек NATO зрабіў заяву наконт вучэнняў “Захад-2017” у Беларусі

Генсек NATO зрабіў заяву наконт вучэнняў “Захад-2017” у Беларусі

Генсек NATO Енс Столтэнберг зрабіў заяву наконт вучэнняў “Захад-2017”, якія пройдуць у Беларусі 14-20 верасня. Як інфармуе РІА “Новости”, на прэс-канферэнцыі ў Літве ён заклікаў Беларусь і Расію выконваць нормы Венскага дакумента АБСЕ пры падрыхтоўцы і правядзенні вучэнняў. А таксама паабяцаў, што альянс будзе ўважліва сачыць за імі.

“Усе краіны маюць права праводзіць вучэнні, — заявіў Енс Столтэнберг. — Але важна, каб пры правядзенні вучэнняў як Расіяй, так і Беларуссю, выконваліся міжнародныя дырэктывы, пагадненні і абавязацельствы”. Генсек NATO заклікаў нашу краіну і Расійскую Федэрацыю зрабіць вучэнні “празрыстымі і прадказальнымі”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі