Генштаб Украіны: РФ прыпыніла адпраўку новых падраздзяленняў ва Украіну
Расія прыпыніла адпраўку новых падраздзяленняў ва Украіну, заявіў Генштаб Украіны ў панядзелак у сваёй вечаровай зводцы. Сцвярджаецца, што прычына не толькі ў сітуацыі на фронце, але і ў недаверы расійскіх вайскоўцаў да свайго вышэйшага камандавання. "Вялікая колькасць [расійскіх] добраахвотнікаў катэгарычна адмаўляецца ад перспектывы службы ў баявых умовах", — заяўляе ўкраінскі бок. На іх настроі ўплывае інфармацыя пра сапраўдную колькасць загінулых ва Украіне вайскоўцаў расійскай арміі, прыватных вайсковых кампаній і мабілізаваных у "Л/ДНР".
А яшчэ вядома пра незадавальненне расіян агульнымі адносінамі ў РФ да уласных параненых. "У прыватнасці, у расійскіх шпіталях свядома спрашчаюцца дыягназы і характар баявых траўмаў, не прадастаўляецца час на рэабілітацыю, каб хутчэй вярнуць вайскоўцаў у зону баявых дзеянняў", — піша ўкраінскі Генштаб.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.