Герашчанка: Януковіч і Азараў сталі грамадзянамі Расіі

Пра гэта заявіў саветнік МУС Украіны Антон Герашчанка, перадае censor.net.ua.
 
Паводле яго слоў, Януковіч і Азараў уладкоўваюцца грунтоўна і надоўга. Герашчанка заявіў, што "сем'ям Януковіча, Пшонак, Азаравым удалося дамовіцца з Пуціным аб прадастаўленні расійскага грамадзянства, і яны могуць пакуль пачувацца суха і камфортна. Расія па сваёй Канстытуцыі сваіх грамадзян нікому не выдае, будзь яны хоць серыйныя маньякі забойцы. Дарэчы, як і Украіна". 

Разам з тым, ён паведаміў са спасылкай на аператыўныя крыніцы, што грамадзянства ўцекачам было нададзена асобным сакрэтным указам Уладзіміра Пуціна. 

Фота — 112.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі