Герб Віцебска вылепілі ў выглядзе пяльменя (фота)
31 студзеня Віцебск далучыўся да сусветнага флэшмобу Total soul. Яго ўдзельнікі спаборнічалі ў лепцы пяльменяў і варэнікаў.
Такі флэшмоб ладзіцца ўжо чацвёрты раз. Віцябляне ўдзельнічалі ў ім упершыню і зляпілі каля двухсот пяльменяў, піша "Комсомольская правда".
Асаблівасцю віцебскага флэшмобу стаў паўмятровы пяльмень, злеплены ў выглядзе герба горада. Арганізатарка віцебскага флэшмобу Яўгенія Клявіна запэўнівае, што гэта самы сапраўдны пяльмень: зверху — цеста, усярэдзіне — мясная начынка. Праўда, з-за памераў і формы яго давялося не зварыць, а запячы.