Германія і Італія будуць купляць газ у Расіі за рублі

Германия и Италия будут покупать газ у России за рубли

Кампаніі ў Германіі і Італіі могуць адкрываць рахункі ў расійскіх рублях для набыцця газу, піша Reuters са спасылкай на крыніцы.

Брусэль даў пісьмовыя ўказанні, як плаціць за газ у рублях без парушэння санкцый. Пры гэтым афіцыйныя асобы ЕС параілі фірмам на сустрэчы за зачыненымі дзвярыма не адкрываць рублёвыя рахункі ў Газпрамбанку.

Складваецца ўражанне, што гэта пакідае дзверы адкрытымі для бізнесу ў звычайным рэжыме, — сказаў адзін з дыпламатаў ЕС.

Ім трэба было стварыць ўзровень творчай двухсэнсоўнасці. Мэта творчай двухсэнсоўнасці складаецца ў тым, каб стварыць досыць прасторы для розных інтэрпрэтацый, — сказаў другі дыпламат, спасылаючыся на раду Камісіі.

Раней Польшча, Балгарыя і Фінляндыя адмовіліся плаціць за газ расійскімі рублямі. Пастаўкі туды спыненыя.

У прыватнасці, у Фінляндыю яны спыніліся раніцай 21 мая. Краіна плануе атрымліваць газ па трубаправодзе Balticconnector з Эстоніі. Фінляндыя мае намер судзіцца з ТАА "Газпром экспарт" з-за парушэння ўмоў кантракту.

Паводле ацэнак эканаміста Сяргея Гурыева, пакуль Расія атрымлівае нафтагазвыя даходы, яе бюджэт у плюсе, нягледзячы на санкцыі за вайну ва Украіне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі