Германія мінімізавала кантакты з афіцыйным Мінскам — урад ФРГ

Берлін, ілюстрацыйнае фота

Берлін, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

Урад Германіі мінімумізаваў кантакты і супрацу з дзяржаўнымі органамі Беларусі. Пра гэта было заяўлена ў адказ на запыт партыі Саюз Сары Вагенкнехт, перадае DW.

Прычынай гэтага ва ўрадзе Германіі называюць выбары 9 жніўня 2020 года, якія адзначыліся масавымі фальсіфікацыямі, рэзкае пагаршэнне сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі і падтрымку расійскага нападу на Украіну.

Нямецкая амбасада ў Мінску падтрымлівае з дзяржорганамі Беларусі толькі неабходныя працоўныя кантакты. Ёсць і адно выключэнне: Федэральнае міністэрства транспарту і лічбавай інфраструктуры Германіі кантактуе з беларускім Міністэрствам транспарту і камунікацый у галіне трансгранічных аўтамабільных грузаперавозак.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі