Германія, Швейцарыя, Данія пачалі аслабляць каранцін

Германія, Швейцарыя, Данія пачалі аслабляць каранцін

Урады некаторых еўрапейскіх краін пад сацыяльным і эканамічным ціскам сталі аслабляць меры каранціну. 

У Германіі, як перадае Радыё "Свабода", з 20 красавіка пачынаюць адчыняцца малыя і сярэднія крамы. Аднак да грамадзян застаецца патрабаванне вытрымліваць сацыяльную дыстанцыю. У некаторых рэгіёнах краіны людзі па-ранейшаму абавязаныя прыкрываць твары маскамі ў грамадскім транспарце і крамах.

Праца школ і крамаў аднаўляецца ў Швейцарыі, Даніі ды Фінляндыі. Такія ж намеры выказваюць у Чэхіі. Разам з тым прэзідэнт Чэхіі не выключае, што межы краіны застануцца закрытымі да канца года.

У Бельгіі, Грэцыі ды Партугаліі распрацоўваюць план аднаўленея дзейнасці эканомікі ў траўні.

На сёння, як паведамляе Цэнтр сістэмных даследаванняў унівэрсітэта імя Джонса Хопкінса, ва ўсім свеце выяўлена больш за 2,4 мільёна выпадкаў COVID-19. 

Колькасць пацыентаў з COVID-19 у Беларусі не паведамляецца ўжо трэці дзень.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі