“Гэта вайна”: ці паспрабуе Расія ў 2025 годзе паўтарыць “Кіеў за 3 дні” — эфір

Іван Ступак

Іван Ступак

У канцы 2024 года ў Лукашэнкі нечакана знайшліся новыя карты для новага сезона блакбастара “А я вам зараз пакажу!”. У адпаведнасці з імі, ужо не было ніякага прэвентыўнага ўдару па ўкраінскіх пазіцыях, адкуль рыхтаваліся ўдары па мірнай Беларусі. Цяпер высвятляецца, што мірныя расійскія акупацыйныя войскі проста ішлі сабе дадому на расіюшку з вучэнняў “Захад-2021” (якія чамусьці зацягнуліся да лютага 2022 года) і неспадзявана “зайшлі не ў тыя дзверы” і апынуліся ва Украіне. І такія ж вучэнні Масква і Мінск запланавалі на 2025 год.  

Ці стала нечаканасцю для Украіны новая версія Лукашэнкі наконт пачатку вайны і што ў сувязі з гэтым недагаворвае Зяленскі? Ці існуе пагроза таго, што вучэнні “Захад-2025” стануць спробай Масквы паўтарыць атаку на Украіну з тэрыторыі Беларусі? Чым такое развіццё падзей стане для Беларусі, Лукашэнкі асабіста і ці магчымая акупацыя расіянамі Беларусі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае ваенны аналітык, эксперт украінскага Інстытута будучыні, былы супрацоўнік СБУ Іван Ступак у 16:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі