Гібель лідара “Караля і Шута” правярае Следчы камітэт Расіі
Праверку па факце смерці музыканта Міхаіла Гаршнёва СКР пачаў у суботу, 20 ліпеня.
Паводле афіцыйнага паведамлення СКР, вонкавых прыкметаў гвалтоўнай смерці на целе музыканта не знойдзена.
Вядзецца агляд месца здарэння, апытаныя сведкі. Для высвятлення абставінаў смерці Гаршнёва прызначаныя розныя экспертызы, у тым ліку судова-медыцынская.
Цела 39-гадовага музыканта было знойдзена 19 ліпеня ў кватэры дома № 5 па Азяркоўскім праспекце ў Санкт-Пецярбургу, нагадваюць расійскія інфармагенцтвы.