Гігін упэўнены, што вуліцу Каліноўскага ў Мінску перайменуюць

Кастусь Каліноўскі

Кастусь Каліноўскі

Учора ў Мінскім скверы з нагоды 55-годдзя Першамайскага раёна высадзілі яблыні. У мерапрыемстве ўзяў удзел і Вадзім Гігін. Сквер атрымые назву "Яблыневы", хаця ў народзе яго называюць "Каліноўскі". Такой назвай Гігін быў вельмі задаволены. 

У сваім тэлеграм-канале прапагандыст пахваліўся, што ў Беларусі застаецца ўсё менш месцаў, звязаных з Кастусём Каліноўскім — яго Гігін у чарговы раз назваў "польскім рэвалюцыянерам-тэрарыстам".

Гігін таксама распавёў і пра вуліцу Каліноўскага і выразіў надзею, што яе пераймянуюць. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі