Глыбоцкія выратавальнікі дасталі мужчыну з калодзежа (фота)

Глыбоцкія выратавальнікі дасталі мужчыну з калодзежа (фота)

Глыбоцкія выратавальнікі ўчора, 3 верасня, дасталі з калодзежа мужчыну, які не мог самастойна адтуль выбрацца. Інцыдэнт здарыўся ў вёсцы Абруб-Бярэзвіцкі Глыбоцкага раёна.

Мужчына праводзіў у калодзежы земляныя працы на глыбіні шасці метраў, калі там адбыўся падмыў глебы. У выніку пацярпеламу заціснула нагу.

Супрацоўнікі МНС дасталі яго з калодзежа пры дапамозе аварыйна-выратавальнага абсталявання, а затым перадалі брыгадзе хуткай дапамогі.

Дарэчы, вельмі падобны выпадак здарыўся 2 верасня ў Віцебскім раёне, дзе чалавека даставалі з калодзежу глыбінёй у 12 метраў, інфармуе прэс-служба МНС.

 

 

Глыбоцкія выратавальнікі дасталі мужчыну з калодзежа (фота)

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі