Год таму ў Мінску айцішнік Андрэй Зельцэр застрэліў афіцэра КДБ

Фота Андрэя Зельцэра на вулічнай акцыі ў Кіеве, 2021 год / t.me/radiosvaboda
Фота Андрэя Зельцэра на вулічнай акцыі ў Кіеве, 2021 год / t.me/radiosvaboda

Год таму ў Мінску айцішнік Андрэй Зельцэр застрэліў афіцэра КДБ Дзмітрыя Федасюка (пазыўны — "Нірвана"). Перастрэлка адбылася ў кватэры Зельцэра. Група сілавікоў выламала дзверы і ўварваліся туды. Айцішнік адмовіўся адкрыць дзверы людзям у цывільным, якія прадставіліся міліцыяй. Ён меў паляўнічую стрэльбу і пачаў страляць. 31-гадовы Андрэй Зельцэр загінуў. Версіі таго здарэння ў дзяржаўнай прапаганды спачатку былі супярэчлівыя.

У чэрвені 2022-га ўдаве Андрэя Зельцэра Марыі Успенскай прызначылі прымусовае лячэнне ў псіхіятрычным стацыянары. Яна была за кратамі з 28 верасня 2021-га.

Дагэтуль у нашай краіне судзяць людзей, якія пракаментавалі перастрэлку.

Год таму ў Мінску айцішнік Андрэй Зельцэр застрэліў афіцэра КДБ

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі