Гол Месі прынёс перамогу зборнай Аргентыны ў матчы з Босніяй (відэа)

У групе Е зборная Францыі разграміла Гандурас — 3:0, два галы на рахункуКарыма Бензема. Швейцарцы атрымалі валявую перамогу над Эквадорам — 2:1.

У групе F зборная Аргентыны ў Рыа-дэ-Жанэйра ў цяжкім матчы выйграла ў Босніі і Герцагавіны — 2:1. Пасля аўтагола абаронцы Сеада Калашынаца на 3-й хвіліне Аргентына выйшла наперад, а на 65-й прыгожы гол забіў Ліянэль Месі. За 6 хвілін да фінальнага свістка Ведад Ібішавіч скараціў разрыў у ліку, але выратаваць гульню баснійцы не змаглі.

Сёння ў Салвадоры пройдзе матч фаварытаў групы G зборных Нямеччыны і Партугаліі. У Натале згуляюць зборныя Ганы і ЗША. У групе F сустрэнуцца Іран і Нігерыя.

 
 
Фота Месі — ria.ru
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі