Гомельскі бізнэсмен падараваў гораду вулічную трэнажорку за $5 тыс (фота)

Гомельскі бізнэсмен падараваў гораду вулічную трэнажорку за $5 тыс (фота)

У Гомелі з нагоды Дня горада адкрылі незвычайны спартовы куток — на набярэжнай Сожа каля вяслярнай базы паставілі шэсць вулічных трэнажораў, на якіх можна трэніраваць розныя групы мышц, піша Gomel.today

Першым надзейнасць і функцыянальнасць вулічных трэнажораў ацаніў чэмпіён свету па бодзібілдынгу па версіі федэрацыі NAC Сяргей Матусевіч. Ён адзначыў, што гэтыя прылады новыя для яго, бо практыкаванні на іх выконваюцца з выкарыстаннем уласнай вагі і без дадатковай нагрузкі.

Ідэя зрабіць спартовы куток на тэрыторыі Гомельскага палацава-паркавага ансамблю існавала даўно. Праект рэалізаваў уладальнік мясцовага рэстарана “Праванс” Аляксей Поляк і зрабіў гораду дарагі падарунак — ён абышоўся прадпрымальніку прыкладна ў 5 тысяч долараў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі