Грамадскае аб'яднанне "Радзіслава" апынулася пад пагрозай закрыцця
Улады збіраюцца ліквідаваць грамадскае аб’яднанне "Радзіслава", паведамляе "Вясна".
Як стала вядома праваабарончаму цэнтру, прапанову аб закрыцці аб'яднання ў адрас Мінгарвыканкаму накіраваў ДФР.
"Радзіслава" — некамерцыйная недзяржаўная дабрачынная арганізацыя, створаная ў 2002 годзе ў Мінску для аказання дапамогі жанчынам, якія пацярпелі ад гвалту. Значную частку працы ў У "Радзіславе" выконваюць актывісты і валанцёры на добраахвотных пачатках.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.