Грамадскую думку ў Беларусi рыхтуюць да магчымасці баявых дзеянняў?

Грамадскую думку ў Беларусi рыхтуюць да магчымасці баявых дзеянняў?

Размовы пра вайну выклікаюць занепакоенасць кіраўніка аналітычнага праекта Belarus Security Blog Андрэя Паротнікава.

“Гэта падрыхтоўка грамадскай думкі да магчымых лакальных баявых дзеянняў. Я не выключаю таго, што мы знаходзімся на парозе баявой канфрантацыі з Польшчай. Гэта накрутка грамадства на тое, што вайна вельмі верагодная, а вінаватыя ў ёй будуць суседзі з захаду і поўдня, а мы знаходзімся ў стане абароны”, — кажа Паротнікаў.

Напярэдадні Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв’ю РІА Новости расказаў, што Беларусь правядзе рэферэндум, калі “не будзе вайны”. Але сказаў, што гэта “са сферы фантастыкі”.

Вось жа Паротнікаў фантастыкай гэта не лічыць. Яго асабіста непакоіць пад’ём мілітарысцкай рыторыкі — і не толькі з боку Аляксандра Лукашэнкі.

“Але і з боку генералаў. Канешне, яны выказваюцца зусім у іншых катэгорыях, чым прапагандысты. Але меседж просты: Беларусь знаходзіцца ў перадваенным становішчы”, — кажа Паротнікаў.

Гаворка ідзе не пра паход беларускіх танкаў на Варшаву ці польскіх на Мінск, а пра памежны канфлікт, лічыць эксперт.

У гэтым кантэксце празрысты падлік галасоў у час рэферэндуму можа быць не найбольшай праблемай, лічыць суразмоўнік Еўрарадыё. Ён кажа, што ва ўлады ёсць дастаткова законных інструментаў, каб атрымаць неабходны вынік.

Поўную размову з Андрэем Паротнікавым слухайце на ютуб-канале Еўрарадыё

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі