Грамадзяне Беларусі скарысталі толькі чвэрць віз PBH, якія выдала Польшча
Беларускі пашпарт і шэнгенская віза
Станам на канец чэрвеня 2022 года грамадзяне Беларусі атрымалі 42 932 візы па праграме Poland Business Harbour. Пра гэта са спасылкай на МЗС Польшчы паведамляе ТГ-канал "Беларусі ў Польшчы".
Сайт dev by.io адзначае, што раней была вядомая яшчэ адна лічба: на сярэдзіну красавіка 2022 года былі выдадзеныя 30 948 віз PBH. Гэта значыць, усяго за два з паловай месяцы, з сярэдзіны красавіка да канца чэрвеня, былі выдадзеныя 12 тысяч такіх віз. Гэта вышэй за тэмпы, якія назіраліся раней.
А вось колькасць тых, хто выехаў па візе Poland Business Harbour у Польшчу, па-ранейшаму прыкметна адстае ад колькасці атрымальнікаў. Паводле звестак памежнай службы Польшчы, толькі 9 545 грамадзян Беларусі і членаў іх сем'яў заехалі ў краіну па гэтай праграме (станам на 10 ліпеня).
Атрымліваецца, выдача віз ідзе ў разы хутчэйшымі тэмпамі, чым пераезд у Польшчу. Амаль тры чвэрці віз атрыманыя айцішнікамі і прадпрымальнікамі "на ўсялякі выпадак".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.