Грамадзянін Беларусі, які працуе ў Расіі, атрымаў позву з ваенкамата на заводзе

Позва, якую атрымаў беларус / t.me/astrapress
Позва, якую атрымаў беларус / t.me/astrapress

Грамадзянін Беларусі, які працуе ў Расіі ў Чалябінску, атрымаў позву з расійскага ваенкамата проста на заводзе, піша @astrapress. 1 снежня ён мусіць з'явіцца "ў адпаведнасці з указам... "Аб правядзенні частковай мабілізацыі ў РФ".

Мужчына кажа, што позвы замежнікам уручыў брыгадзір. Амаль усе іншыя замежнікі, а гэта пераважна грамадзяне Узбекістана, ужо звольніліся і з'ехалі. Беларус кажа, што з пэўных прычын звольніцца не можа.

"Мы нават не чакалі, што такое можа быць, бо мы не маем нават віду на жыхарства Расіі, я ўжо не кажу пра грамадзянства... Мне пагражаюць звальненнем... Брыгадзір кажа, што, маўляў, ёсць указ Пуціна і прызываюць нават не грамадзян РФ. Мне кажуць, што на вайну цябе не адправяць, толькі дадзеныя ўдакладняць і ўсё, але я ўсё роўна баюся", — расказвае грамадзянін Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі