Грамадзянін Польшчы пераляцеў беларускую мяжу на параплане
Мужчына патлумачыў, што ў паветры страціў арыенціроўку на мясцовасці.
22 ліпеня гродзенскія памежнікі па інфармацыі мясцовага жыхара каля населенага пункта Нязбодзічы Свіслацкага раёна затрымалі грамадзяніна Польшчы. 26-гадовы жыхар Беластока пераляцеў польска-беларускую мяжу на параплане — безматорным лятальным апараце, інфармуе прэс-служба Памежнага камітэта.
Мужчына патлумачыў, што ў паветры страціў арыенціроўку на мясцовасці і апынуўся ў Беларусі.
Пры сабе ён меў радыёстанцыю, смартфон, ліхтар, сродкі аказання першай меддапамогі, таблеткі без прамысловай ўпакоўкі, вадзіцельскае пасведчанне, банкаўскія пластыкавыя карты, грошы.
На паляка-парушальніка пачалі адміністратыўны працэс за парушэнне дзяржаўнай мяжы.
Фота: aeros.com.ua