Грамадзяніна Казахстана прымусілі заплаціць 1 млн рублёў "адкупных" за данат
Праца ў IT
Следчы камітэт расказаў пра затрыманага айцішніка з Казахстана, якога ў Беларусі прымусілі заплаціць 1 млн рублёў "адкупных" за данат. Гэта ў 300 разоў больш, чым $1 тысяча, якую Аляксандр Дарафееў заданаціў падчас пратэстаў 2020 года.
Грамадзянін Казахстана Дарафееў пераехаў у Беларусь у 2019 годзе. Да таго паспяховы айцішнік, паводле інфармацыі СК, "вучыўся ў прэстыжных замежных ВНУ".
У 2020 годзе, калі ў Беларусі пачаліся пратэсты, ён перавёў $1 тысячу арганізацыі, якая пазней была абвешчаная ў Беларусі экстрэмісцкай.
Аператыўнікі Следчага камітэта знайшлі мужчыну сумесна з Дэпартаментам фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю. На допытах Дарафееў "прызнаў віну" і "чыстасардэчна раскаяўся". Каб пазбегнуць калоніі, ад яго запатрабавалі пералічыць больш за 1 млн рублёў на рахунак Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі. Цяпер пішуць, што ён нібыта зрабіў гэта "добраахвотна".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.