Гравюру Дзюрэра, страчаную пасля вайны, калекцыянер купіў за некалькі еўра

Гравюру Дзюрэра, страчаную пасля вайны, калекцыянер купіў за некалькі еўра

Медную гравюру нямецкага жывапісца і графіка Альбрэхта Дзюрэра, страчаную пасля заканчэння Другой сусветнай вайны, калекцыянер купіў за некалькі еўра на "блышыным рынку" ў акрузе Сарбур у Францыі. Калі ён зразумеў, што гэта вядомы твор мастацтва (на абароце была пазнака дзяржаўнай мастацкай галерэі Штутгарта), то ананімна ахвяраваў музею, піша theguardian.com.

Гравюра "Дзева Марыя каранаваная анёлам" была створана Дзюрэрам у 1520 годзе. Эксперты кажуць, што яе беражліва захоўвалі і яна знаходзіцца ў добрым стане.

Гравюру Дзюрэра, страчаную пасля вайны, калекцыянер купіў за некалькі еўра
Фота: AFP

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі