"Гродна Азот" купляць не захацеў ніхто

Як паведамляе БелаПАН, для прыватызацыі выстаўляўся пакет акцый прадпрыемства, які належыць дзяржаве, — 25% плюс 1 акцыя. Аднак заявак на конкурсны ўдзел не падаў ніводзін інвестар.

Дарэчы, сёлета ў траўні першы віцэ-прэм'ер Уладзімір Сямашка заяўляў журналістам, што цікавасць да "Гродна Азота" выказалі чатыры расійскія кампаніі: "Раснафта", "ЕўраХім", "Газпром" і нейкае Уральскае прадпрыемства, назву якога Сямашка назваць не змог.

Фота — belaruspartisan.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі