"Гроднажылбуд" абвясціў забастоўку
У Гродне выйшлі на забастоўку рабочыя прадпрыемства “Гроднажылбуд”. Рабочыя збіраюць подпісы пад заявай пра спыненне гвалту ў краіне і справядлівы перападлік на выбарах.
Па словах рабочых, іх пазіцыю падтрымлівае гендырэктар прадпрыемства Алег Ушкевіч.
На "Гроднажылбуд" прыехала гарадское кіраўніцтва і пераконвае супрацоўнікаў вярнуцца да працы.
Акрамя Гродна прыходзяць паведамленні пра страйк на "БелАЗе" ў Жодзіне ды іншых прадпрыемствах.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.