У Гродне мадэлі рэкламавалі адзенне ў вадзе. Фота і відэа

У аўторак, 7 красавіка, у гродзенскім "аквацэнтры" прайшоў першы ў Беларусі паказ мод з мадэлямі, якія плавалі ў вадзе. Незвычайную акцыю прымеркавалі да міжнароднага дня здароўя.

У пачатку паказу 11 мадэляў прайшліся па краі басейна, а потым распрануліся да купальнікаў і ўвайшлі ў ваду. Там яны дэманстравалі галаўныя ўборы ад маладога гарадзенскага дызайнера Леначкі Паспелавай. Як распавёў адзін з арганізатараў акцыі Міхаіл Ліс, мэта мерапрыемства — паказаць, што "прыгожымі жанчын робіць спалучэнне стылю і спорту".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі