Гродзенец скраў для сваёй дзяўчыны 25 ружаў на рынку

Як піша "Вечерний Гродно", крадзеж быў учынены каля трох гадзін ночы. Падазронага мужчыну з вялікай каробкай ў руках заўважылі два міліцыянты, якія патрулявалі двары. Пабачыўшы нарад, мужчына паспяшаўся уцячы. Аднак міліцыянты дагналі і затрымалі яго на вуліцы Дамброўскага.



Выявілася, што гродзенец скраў з рынку 25 ружаў і 457 упаковак насення розных раслін, якія належалі аднаму з індывідуальных прадпрымальнікаў. Як патлумачыў сам затрыманы, насенне збіраўся аддаць маме, а кветкі прызначаліся для дзяўчыны. У момант злачынства мужчына быў п'яны.

Цяпер на яго пачалі крымінальную справу за крадзеж. Гродзенцу пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі.



Фота — wpapers.ru
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі