Гродзенская мастачка стварыла "Оскар" з корму для сабак (фота)
Гродзенская мастачка Юлія Болбат стварыла статуэтку "Оскар" з корму для сабак. Як паведаміла дзяўчына ў каментары агенцтву БЕЛТА, яна плануе перадаць свой твор прадстаўнікам акцёра Леанарда Дзі Капрыа. Як вядома, сёлета артысту прадказваюць "Оскар" за ролю ў фільме "Выжылы".
Свой выбар мастачка патлумачыла так: "Леанарда Дзі Капрыа не толькі вялікі акцёр, але і актыўны абаронца экалогіі ды жывёльнага свету. На мой погляд, ён заслугоўвае вышэйшай узнагароды ў гэтай галіне".
Раней Юлія Болбат стварыла з корму для сабак партрэт Фрэнка Сінатры.