Гродзенскі кіроўца разбіў тры машыны (фота)

Гродзенскі кіроўца разбіў тры машыны (фота)

Адразу тры машыны сталі ахвярамі нецвярозага кіроўцы ў Гродне ўвечары 19 сакавіка.  

Як паведамляе гродзенская ДАІ, мужчына на аўтамабілі "Сітраен" выехаў на паласу сустрэчнага руху. Там ён сутыкнуўся з мікрааўтобусам "Форд" і ад удару перакуліўся.

Следам за мікрааўтобусам ехаў "Фіят". Яго кіроўца не змог пазбегнуць сутыкнення і стукнуўся ў заднюю частку "Форда".
 
Паведамляецца, што нікому з удзельнікаў ДТЗ дапамога медыкаў не спатрэбілася.

Дарэчы, утрыманне алкаголю ў арганізме кіроўцы "Сітраена" перавысіла дапушчальную норму амаль у шэсць разоў. Мужчына патлумачыў, што ў той вечар ён пасварыўся з жонкай і паехаў на лецішча.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі