Гродзенскі пракурор, які працаваў на палітычных справах, сышоў са службы

Дзмітрый Грыцук падчас службы ў лідскай пракуратуры / sputnik.by
Дзмітрый Грыцук падчас службы ў лідскай пракуратуры / sputnik.by

Пракурор Дзмітрый Грыцук звольніўся з пракуратуры горада Гродна. Выданню Hrodna.life ён распавёў, што сышоў у адстаўку па пагадненні бакоў. І адмовіўся ад іншых каментароў.

Грыцук стаў вядомы пасля выбараў, калі працаваў дзяржабвінаваўцам на палітычных крымінальных працэсах. У прыватнасці, ён падтрымліваў абвінавачанне па справе збітага гродзенскага таксіста Аляксея Лапы. Пасля яго дзяржабвінаваўцам стаў Георгій Смольскі.

Таксама ў студзені ў Гродне пачаўся суд над чатырма хлопцамі, якіх абвінавацілі ў гвалце ў дачыненні да супрацоўнікаў органаў унутраных спраў. Напачатку судовага следства дзяржабвінаваўцам таксама выступаў Дзмітрый Грыцук. але ў канцы лютага яго замяніў Сяргей Пятрашка.

Дзмітрый Грыцук быў памочнікам пракурора горада Гродна, юрыстам 2 класа. Да працы ў гродзенскай пракуратуры быў памочнікам пракурора Лідскага раёна.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі