Грошы з Рэспубліканскага суботніка сёлета перададуць на прапаганду
Суботнік / 1prof.by
Рэспубліканскі суботнік пройдзе ў Беларусі 22 красавіка. Як паведамляе прэс-служба ўрада, адпаведную пастанову падпісаў прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка.
Грошы ад суботніка падзеляць на дзве часткі. Палову атрымае Брэсцкі аблвыканкам "на стварэнне Рэспубліканскага цэнтра патрыятычнага выхавання моладзі на базе Кобрынскага ўмацавання Брэсцкай крэпасці". Іншымі словамі, грошы аддадуць на дзяржпрапаганду сярод моладзі.
А другую палову перададуць Гомельскаму аблвыканкаму на рэканструкцыю мемарыяльнага комплексу вязням Азарыцкага лагера смерці ў Калінкавіцкім раёне.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.