Група з 24 чалавек будзе адсочваць "інфармацыйныя пагрозы" ў студэнцкіх чатах
У Мінску стварылі дзевяць груп для дыялогавых пляцовак, на якіх будуць абмяркоўваць змены і дапаўненні ў Канстытуцыю. У іх склад увайшлі дэпутаты, члены Савета Рэспублікі, чыноўнікі, чальцы Канстытуцыйнай камісіі ды іншыя, паведаміла БЕЛТА начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Мінгарвыканкама Вольга Чамаданава.
Арганізоўваць такія дыялогавыя пляцоўкі плануецца ў студзені-лютым 2022-га. Напрыклад, у студзені запланаваныя 72 такія мерапрыемствы — па дзве дыялогавыя пляцоўкі ў кожнай групы на тыдзень.
Акрамя таго, у Мінгарвыканкаме стварылі групы інфармацыйнага ўзаемадзеяння ў інтэрнэце. Яны будуць адсочваць студэнцкія і працоўныя чаты, дзе сумарна патэнцыйная аўдыторыя перавышае мільён чалавек.
Таксама сталічныя чыноўнікі стварылі групу аператыўнага рэагавання на "дэструктыўныя інфармацыйныя пагрозы". У гэтую групу ўвайшлі 24 чалавекі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.