Групу Лябедзькі зарэгістравалі, Першынай адмовілі

На пасяджэнні Цэнтральнай выбарчай камісіі зарэгістравалі ініцыятыўную групу старшыні Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзькі. Таксама зарэгістравалі і групу Віктара Цярэшчанкі — кандыдата на выбарах 2010 года.

А вось рэкламшчыца Ірына Першына з кампаніі Royal House Imagemaker не зможа паўдзельнічаць у прэзідэнцкай гонцы. На пасяджэнні ЦВК было абвешчана, што з 100 заяўленых сяброў яе ініцыятыўнай групы толькі ў 39 ўказаныя сапраўдныя звесткі. Групу Першынай не зарэгістравалі.  

Не атрымаў рэгістрацыі і кандыдат з Магілёва Сяргей Заблоцкі.

Фота: ej.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі