ГУБАЗіК паспеў спампаваць дакументальны фільм пра пратэсты 2020-га

Пратэсты 2020-га ў Беларусі / Кадр з дакументальнага фільма DELFI
Пратэсты 2020-га ў Беларусі / Кадр з дакументальнага фільма DELFI

Літоўскае DELFI апублікавала дакументальны фільм пра беларускія пратэсты ў 2020-м годзе. У ім ёсць кадры с несхаванымі тварамі людзей. Фільмам адразу ж зацікавіліся сілавікі ў РБ: яны пагражаюць, што знойдуць кожнага, хто там "засвяціўся".

Фільм ужо выдалілі з YouTube. Але ГУБАЗіК паспеў яго спампаваць і ўжо выклаў у Telegram. Людзям, якія "засвяціліся" ў дакументальным фільме і знаходзяцца ў Беларусі, варта паклапаціцца пра сваю бяспеку.

"Для таго, каб людзі маглі знайсці сябе на ім і прыняць захады бяспекі — мы публікуем яго на нашым канале", пішуць праваабаронцы з "Вясны".

Тым, каму патрэбна дапамога з тэрміновай эвакуацыяй з Беларусі, трэба звяртайцеся на @help_bysol.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі