Гулак: Макей прапанаваў даслаць прапановы па далейшай дзейнасці Савета

22 студзеня ў Мінску адбудзецца паседжанне адноўленага Грамадска-кансультацыйнага савету пры Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі. Мэта паседжання – абмеркаваць далейшую дзейнасць Савета.
Старшыня праваабарончай арганізацыі “Беларускі Хельсінкскі камітэт" Алег Гулак, які таксама атрымаў запрашэнне да ўдзелу ў сустрэчы, мае ўласнае бачанне далейшай дзейнасці структуры.

Алег Гулак: “Я спадзяюся, што гэта ўсё-ткі сведчыць аб нейкіх пазітыўных працэсах. Была прапанова спадара Макея даслаць свае прапановы па развіцці дзейнасці Савету. Ну, я дасылаў – зараз буду пра гэта таксама казаць. Асноўныя тэзісы – гэта большая актыўнасць Савету, большая дакладнасць Савету ў выкананні сваіх жа планаў, больш рэальнае ўцягванне сябраў Савету ў рэальную працу і давядзенне да іх інфармацыі аб тым, што зроблена, і прыцягненне іх да выканання гэтых прапановаў”.

Таксама на паседжанне запрошаныя Станіслаў Багданкевіч, Жана Грынюк, Алег Гулак, Юры Зісер, Сяргей Мусіенка, Алег Трусаў ды іншыя чальцы савета.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі