Гульні з Лукашэнкам: пра Каліноўскага, Зяленскага і пазіцыю Варшавы
Урачыстасці з нагоды 160-годдзя Паўстання Каліноўскага ў Варшаве / фота KPRP
23 студзеня ў Варшаве ўрачыста адзначылі 160-ю гадавіну паўстання 1863 года пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага. Уладзімір Зяленскі ў віншавальным лісце да гадавіны паўстання не ўзгадаў Беларусь. Прэзідэнт Польшчы хоць і адзначыў ролю беларусаў, але слова прадстаўніцы беларускай грамадскасці Святлане Ціханоўскай на ўрачыстасці не далі, і вянка беларускага мы так і не пабачылі. А 24 студзеня Лукашэнка заявіў, што атрымаў з Кіева прапанову падпісаць “пакт аб ненападзе”.
Што стаіць за ігнараваннем беларусаў Зяленскім у звязку з паўстаннем Каліноўскага і чаму ў Варшаве не далі слова Ціханоўскай падчас ушанавання гадавіны паўстання? Ці мог Кіеў сапраўды звярнуцца да Лукашэнкі з прапановай аб падпісанні пакту? На гэтыя ды іншыя пытанні адказваюць дырэктар украінскага Інстытута сусветнай палітыкі Яўген Магда і старшыня Асацыяцыі беларускіх журналістаў у Польшчы, прадстаўнік беларускай нацменшасці ў Польшчы Тамаш Суліма.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.