Гульнявога стрымера ARTIKZA затрымалі за намер правесці сходку фанатаў

Арцём Галавач (ARTIKZA) / скрыншот, reform.by
Арцём Галавач (ARTIKZA) / скрыншот, reform.by

У Магілёве затрымалі папулярнага гульнявога стрымера ARTIKZA. Ён хацеў правесці сходку фанатаў. Як пішуць праваабаронцы, затрыманне Арцёма Галавача адбылося каля тыдня таму.

Хлопец размясціў відэа, у якім паклікаў падпісчыкаў на фан-сустрэчу ў цэнтры Магілёва 3 чэрвеня. Аднак пазней відэа было выдаленае. У сваім апошнім роліку ў TikTok блогер паведаміў, што "з пэўных прычын сустрэча адмяняецца". Сведкі кажуць, што Галавача забралі сілавікі.

Паводле інфармацыі праваабаронцаў, хлопцу прысудзілі 15 сутак арышту за "несанкцыянаванае пікетаванне".

У ARTIKZA больш за 250 тысяч падпісантаў у Youtube, каля 10 тысяч — у Telegram.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі