Гурэнка — пра гульню з АЕКам: Гэтае супрацьстаянне мы прайгралі яшчэ на Кіпры
"Еўракубкі для нас скончыліся. Гэта супрацьстаянне мы прайгралі яшчэ на Кіпры. Калі казаць пра сённяшнюю гульню, то ў мяне прэтэнзій да хлопцаў няма. Кожны згуляў у сваю сілу, а некаторыя нават больш", — так галоўны трэнер "Дынама-Мінск" Сяргей Гурэнка пракаментаваў сённяшнюю сустрэчу каманды з кіпрскім АЕКам, паведамляе by.tribuna.com.
Нагадаем, што ў матчы трэцяга кваліфікацыйнага раўнда футбольнай Лігі Еўропы дынамаўцы 3 жніўня згулялі ўнічыю з АЕКам. Па суме дзвюх сустрэчаў беларуская каманды выбыла з розыгрышу Лігі Еўропы (першы матч "Дынама" прайграла з лікам 0:2).
Пройгрыш каманды Гурэнка патлумачыў тым, што АЕК мае большы досвед гульні ў еўракубках: "Мы прайгралі вартаму саперніку, які не першы год гуляе ў еўракубках, а для многіх нашых гульцоў гэта першы падобны досвед. Хлопцы ўбачылі, як трэба гуляць, на якіх хуткасцях гуляюць у Еўропе і з якім жаданнем там гуляюць. Трэба пастаянна прагрэсаваць, працаваць і ставіць гэта галоўнай мэтай".