Гуркоў, Харланчук і Станюта ўжывую агучаць фільм "Mortal Kombat" па-беларуску
8 жніўня ў мінскім кінатэатры "Масква" пакажуць вядомы фільм "Mortal Kombat" па-беларуску. Кінахіт 90-х ужывую агучаць вядомыя беларусы.
Паказ адбудзецца ў рамках праекта "Беларускія ўікэнды", які ладзяць кампанія "Кінаконг" і генеральны партнёр праекта — velcom | A1.
Незвычайны кінасеанс пачнецца 8 жніўня ў 19:00. На сцэне кіназалы рэплікі герояў фільма будуць агучваць акторы Павел Харланчук, Сяргей Жбанкоў, Алег Гарбуз, Крысціна Дробыш. Аднаго з галоўных героеў фільма — Лю Кана — агучыць першы двухразовы чэмпіён свету ў муай-тай па версіі Kunlun Fight Віталь Гуркоў. Таксама ў агучцы прыме ўдзел шматразовая прызёрка сусветных і еўрапейскіх чэмпіянатаў па мастацкай гімнастыцы Меліціна Станюта.
Другі паказ у "Маскве" прайдзе 10 жніўня, там дубляж будзе зроблены ў запісе. Пачнецца ён у 17:00.