Гуркоў перамагае турка Дагана і выходзіць у фінал чэмпіянату свету (відэа)
Увечары 26 траўня “народны чэмпіён” Віталь Гуркоў cустрэўся з вельмі нязручным і няўступлівым туркам Алі Даганам. Гэта быў паўфінал чэмпіяната свету-2016 па муай-тай, які праходзіць у шведскім Ёнчэнпінгу.
Збольшага двубой праходзіў у клінчы (барацьба ў стойцы). І калі першая палова бою была больш-менш роўная, то ў другой — Гуркоў бясспрэчна перахапіў ініцыятыву.
Апроч Гуркова ў фінал упэўнена выйшлі яшчэ чатыры беларусы. Усе яны зоркі сусветнага масштабу: Андрэй Герасімчук (+91 кг), Дзяніс Ганчаронак (91 кг) і Дзмітрый Валент (81 кг), вядомы як “Баец у вышыванцы”.
А вось гамяльчанін Анатоль Ванакоў (86 кг) сёлета ўпершыню ў жыцці перамог на чэмпіянаце Беларусі і адразу ж паспяхова выступіў на планетарным форуме, трапіўшы ў фінал. З жанчын да фіналу дабралася толькі Алена Ляшкевіч (45 кг).
Усе шасцёра названых байцоў пазмагаюцца за залатыя медалі ў суботу 29 траўня. Мужчынская зборная Беларусі паспрабуе пазмагацца за месца ў тройцы найлепшых на чэмпіянаце свету.