Гуркову прызначылі бой за пояс чэмпіёна планеты
Паядынак адбудзецца ў Мілане. Супернік беларуса ― таец Кем Сітсонгпінонг.
Нягледзячы на тое, што ў фінале нядаўняй байцоўскай Алімпіяды Віталя Гуркова засудзілі, яго тут жа запрасілі выступіць супраць дзейнага чэмпіёна свету ў версіі WBC Кема Сітсонгпінонга.
У беларуса ёсць час залячыць траўму і выйсці на пік формы.
Чэмпіёнскі двубой адбудзецца ў Мілане 25-га студзеня.
Таец Кем Сітсонгпінонг лічыцца адным з самых папулярных байцоў свету ў сярэдняй вагавай катэгорыі. Двубой пройдзе па самай жорсткай азіяцкай формуле: пяць раўндаў па тры хвіліны, без абарончых шлёмаў, шчыткоў і налакотнікаў.
Фота Yokkao