Хакеры ледзьве не сарвалі нафтавы кантракт на мільёны долараў
Міліцыя падазрае, што распачаць атаку маглі расійскія канкурэнты, вымагальнікі ці “камерцыйныя” хакеры. “Пацярпелі толькі тры тысячы сайтаў, якія знаходзяцца на хостынгу HOSTER.BY. У тым ліку TUT.BY”, - гаворыць Еўрарадыё дырэктар Інтэрнэт-парталу TUT.BY Юрый Зісер.
Найбуйнейшую хакерскую атаку ў гісторыі беларускага Інтэрнэту ўтрымлівалі на днях тры тысячы беларускіх сайтаў. Сярод іх TUT.BY.
Юрый Зісер распавёў нам, што DDoS-атака была накіраваная на платны хостынг-правайдэр HOSTER.BY, які знаходзіцца ў Маскве.
Юрый Зісер: “Пацярпелі толькі тры тысячы сайтаў, якія знаходзяцца на хостынгу HOSTER.BY. У тым ліку TUT.BY, то бок дзесяткі тысяч карыстальнікаў, якія на працягу 4-х гадзін не маглі “залагініцца” на пошту, на форумы і іншыя службы. TUT.BY грузіўся, і навіны чытаць было можна, але з поштай было працаваць амаль немагчыма. Яно выводзілася на экран ці хвіліны па дзве, ці ўвогуле не выводзілася”.
Юрый Зісер кажа, што атака ідзе і цяпер, але шкоды ўжо не наносіць.
Юрый Зісер: “Атака не пагасла, яна і цяпер віруе. Здаецца, усё нармальна, нам удалося яе абясшкодзіць. То бок яна ёсць, але не небяспечная. Гэта адбылося яшчэ ў суботу”.
Сайты, якія былі недасягальныя гэтыя чатыры гадзіны, панеслі матэрыяльныя страты. Найбуйнейшая з такіх стратаў, якая магла мець месца – страта на некалькі мільёнаў долараў.
Юрый Зісер: “Мог пацярпець адзін буйны кліент – кампанія, якая займаецца грузаперавозкамі нафты. Яна чакала кантракта на мільёны долараў. Яна магла пацярпець, але, здаецца, гэта абышлося”.
Еўрарадыё пагутарыла з намеснікам начальніка ўпраўлення па раскрыцці злачынстваў у сферы вышэйшых тэхналогій МУС Ігарам Пармонам. Іх упраўленне шукае хакераў ужо з пятага студзеня, хоць пацярпелыя да іх не звярталіся.
Ігар Пармон: “Заявы да нас ніхто не накіроўваў, бо правапарушэнне было здзейснена на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі. Сервер, які атакавалі, знаходзіцца ў Маскве. Таму, калі б нам і паступіла заява, мы б адмовілі, бо правапарушэнне ў Маскве.
Еўрарадыё: Але чаму вы тады займаецеся гэтым?
Ігар Пармон: Мы займаемся любымі Інтэрнэт-злачынствамі. Засталася версія, што да DDoS-атакі могуць быць датычныя канкурэнты… Бо чаму не расійскі нейкі сервіс, а менавіта TUT.BY? Таму мы правяраем. Яшчэ да выніку далёка, але сляды ёсць”.
Ігар Пармон агучыў Еўрарадыё свае гіпотэзы наконт таго, каму магло спатрэбіцца “класці” беларускія сайты.
Ігар Пармон: “Гэта могуць быць канкурэнты расійскія. Гэта можа быць хакерская атака з мэтай дэманстрацыі сваіх магчымасцей, каб потым вымагаць грошы. Гэта можа быць дэманстрацыя сваіх магчымасцей перад іншай асобай, якая нам пакуль невядомая. Маўляў, такі сур’ёзны сервіс, як TUT.BY яны “паклалі”, таму плаціце ім грошы – і яны “пакладуць” любы іншы сервіс. Мы гэта правяраем, чаму менавіта беларускі сервіс атакавалі”.
Юрый Зісер, дырэктар TUT.BY, паразважаў, што б было, калі б іх сайт карыстаўся беларускім хостынг-правайдэрам. Атакі магло б не быць, але калі б усё ж была, то з ёй бы не справіліся так хутка.
Юрый Зісер: “Калі б у нас былі нармальныя кошты на трафік і г.д., то нам не было б патрэбы трымаць усё гэта ў Маскве. І калі б мы былі ў Мінску, то атакі, хучэй за ўсё, не атрымалася б, менавіта з-за таго, што канал вузкі. Сігнал бы проста сюды толкам не дайшоў. Але з іншага боку, тое, што мы там, яно і дазволіла хутка перамагчы гэтую атаку. Тут гэта не атрымалася б, бо адзін канал, а ў Маскве іх шмат”.