Хакейная зборная Беларусі прайграла ў Даўгаўпілсе зборнай Латвіі

Хакейная зборная Беларусі прайграла ў Даўгаўпілсе зборнай Латвіі

Хакейная зборная Беларусі прайграла ў Даўгаўпілсе зборнай Латвіі — 0:1 (0:0, 0:0, 0:1). Гэта быў матч Еўравыкліку, у рамках падрыхтоўкі да чэмпіянату свету. Адзіную шайбу гаспадары пляцоўкі закінулі ў канцы паядынка, на 57-й хвіліне ў большасці вызначыўся Індрашыс.

Склад беларускай зборнай быў наступны: Лаланд (Карнавухаў); Дастанка, Верабей, Стасенка, Шынкевіч, Баярчук, Дрозд, Дзямкоў, Амбражэйчык, Хенкель, Камароў, Карабань, Стэфановіч, Чайка, Кітараў, Волкаў, Шаранговіч, Грабарэнка, Парфеявец, Когалеў.

У суботу, 8 красавіка, зборныя Беларусі і Латвіі сустрэнуцца зноў, пачатак а 17-й гадзіне. Жывая трансляцыя запланаваная на тэлеканале “Беларусь 5”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі