Хакейная зборная Беларусі прайграла Канадзе — 1:4 (фота, відэа)
Каманда Андрэя Скабелкі правяла свой чацвёрты матч на чэмпіянаце свету, які праходзіць у Швецыі і Фінляндыі.
Лік па перыядах — 0:2, 0:1, 1:1. Адзіную шайбу ў нашай каманды ў канцы гульні закінуў Яфіменка.
У пятніцу прайшлі яшчэ тры матчы: Расія — Фінляндыя — 2:3, Славенія — Чэхія — 2:4, Славакія — Аўстрыя — 1:2.
Нагадаем, зборная Беларусі (дарэчы, самая маладая на першынстве) раней прайграла Чэхіі (0:2) і Швецыі (1:2), выйграла ў Славеніі (4:3). У сваёй групе беларусы пакуль на 6-м месцы. Турнірная табліца выглядае наступным чынам: Канада — 13 ачкоў (пасля 5 гульняў), Швейцарыя — 11 (4), Швецыя — 9 (5), Чэхія — 8 (5), Нарвегія — 6 (4), Беларусь — 3 (4), Данія — 3 (4), Славенія — 1 (5).
На гэтым этапе ў зборнай Беларусі засталіся яшчэ матчы з Нарвегіяй (11 траўня, 21.15), Даніяй (13 траўня, 17.15) і Швейцарыяй (14 траўня, 13.15).
Хакеісты зборнай Беларусі прайгралі камандзе Швецыі — 1:2 (фота, відэа)
Фота — iihf.com