Хакейныя заўзятары з Бангладэш шукалі "святыя месцы" ў Беларусі
Гродзенскія памежнікі затрымалі 20 траўня трох мужчын, якія вывучалі сігналізацыю на мяжы з Польшчай.
Затрыманыя аказаліся грамадзянамі Бангладэш. Яны патлумачылі, што прыехалі ў Беларусь з мэтай наведвання матчаў хакейнага чэмпіянату свету. Пры сабе ў іх нават былі білеты на дзве гульні. Аднак хтосьці параіў замежнікам разнастаіць знаходжанне ў Беларусі наведваннем "святых месцаў", якія нібыта знаходзяцца ў памежнай паласе.
Грамадзян Бангладэш затрымалі для разбіральніцтва, як парушальнікаў памежнага рэжыму, інфармуе прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі.
Фота — bymedia.net