Heineken набудзе піваварную кампанію “Сябар”?
Уладальнікі беларускай піваварнай кампаніі “Сябар” вядуць перамовы аб продажы свайго піўзавода ў Бабруйску групе Heineken. У цяперашні момант бакі завяршаюць інвестыцыйную ацэнку беларускай кампаніі. Пра гэта паведамляе АФН са спасылкай на крыніцу, блізкую да працэсу.
Пры гэтым магчымыя тэрміны і кошт продажу беларускага піўзавода не называюцца. Заснавальнік "Сябра" кампанія Detroit Investment Ltd. (DI) каля 4 гадоў назад прадала групе Heineken тры бровары ПИТ.
Кампанія DI вядомая тым, што, выкарыстоўваючы веданне асаблівасцяў рынку на постсавецкай прасторы, купляе піўзаводы, уводзіць заходнія празрыстыя стандарты якасці, справаздачнасці і сістэмы продажаў, праводзіць мадэрнізацыю, а затым перапрадае прадпрыемствы сусветным лідэрам.
Генеральны дырэктар “Сябра” Сяргей Левін адмовіўся размаўляць на тэму магчымага продажу бровара групе Heineken.