Хілары Клінтан будзе балатавацца на пасаду прэзідэнта ЗША. Відэа
У абнародаванай відэазаяве Клінтан паведаміла, што збіраецца абараняць інтарэсы шараговых амерыканцаў.
Былая кіраўніца дзярждэпартамента ЗША Хілары Клінтан будзе балатавацца ў прэзідэнты ЗША на выбарах 2016 году.
Пра гэта яна абвясціла ў абнародаваным відэароліку, перадае ВВС. Колішняя першая лэдзі Амерыкі заявіла, што хоча быць абаронцам інтарэсаў шараговых амерыканцаў.
У 2008 годзе Хілары Клінтан таксама выказвала прэзідэнцкія амбіцыі. Але тады яна прайграла Бараку Абаму ў барацьбе за званне кандыдата ў прэзідэнты ад Дэмакратычнай партыі. Цяпер, як кажуць палітолагі, у Клінтан няма сур'ёзных сапернікаў у партыі.
Дарэчы, напярэдадні Абама падтрымаў вылучэнне Хілары Клінтан у кандыдаты ад Дэмакратычнай партыі.
67-гадовая Хілары Клінтан раней была сенатарам ад штата Нью-Ёрк і кіраўніком Дзярждэпартамента ЗША падчас першага прэзідэнцкага тэрміну Абамы.
Фота: АР