Хлопец атрымаў 10 гадоў калоніі за забойства маці самаробнай шабляй

Хлопец атрымаў 10 гадоў калоніі за забойства маці самаробнай шабляй

Непаўналетні жыхар Воранава атрымаў 10 гадоў калоніі за забойства маці, здзейсненае самаробнай шабляй. Як паведамляе БЕЛТА са спасылкай на пракуратуру Гродзенскай вобласці, 11 верасня мінулага года малады чалавек 2000 года нараджэння падчас сваркі нанёс сваёй маці чатыры ўдары самаробнай зброяй. Затым ён спрабаваў схаваць сляды злачынства і аднёс цела забітай у хмызняк ля возера.

25 верасня труп знайшлі праваахоўнікі. Падчас судовага пасяджэння хлопец цалкам прызнаў сваю віну ў забойстве. Свой тэрмін ён будзе адбываць у выхаваўчай калоніі.

 


 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі